- 1926 год … Рашэннем агульнага сходу жыхароў в.Паўстынь прымаецца пастанова аб будаўніцтве пачатковай школы. Школа будавалася агульнымі намаганнямі ўсіх вяскоўцаў. Заснавальнікамі школы былі Жаўрыд Павел Фядотавіч і Гладкі.
- Праз год, у 1927 годзе, будаўніцва было завершана.
Будынак школы быў драўляны. У школе былі два класныя пакоі, у адным з якіх займаліся вучні 1,3 класаў, а ў другім – 2, 4 класаў, настаўніцкая і дзве кватэры, дзе жылі настаўнікі. Будынак з гадамі змяняў свой выгляд, але захаваўся да 2000 года. Зараз ён знесены, але ў ім размяшчаўся дзіцячы садок калгаса імя Тэльмана.
- Першым загадчыкам школы быў Гладкі. З ім працавалі Жаўрыд П.Ф і Жданеня.
- У 1937 годзе Жаўрыда П.Ф. перавялі працаваць у пачатковую школу в.Рабак , загадчыкам школы стаў Жданеня.
- З 1937 года школа стала семігодкай.
Першым дырэктарам быў назначаны Клюйко.
- У гады Вякікай Айчыннай вайны заняткі былі спынены.
- Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў школа аднавіла сваю работу. На пасаду дырэктара школы была назначана Вейштарт Антаніна .
Дырэктарам школы яна працавала да 1951 года. Разам з ей у гэтыя гады працавалі Жук Рыгор Міронавіч, Жук Іван Васільевіч, Балвановіч Кацярына Лаўрэнцьеўна, Жаўрыд Вольга Іванаўна, Жук Павел Мікалаевіч і другія.
Выпуск 1946 года. У цэнтры -Вейштарт Антаніна.
Ярашэвіч Андрэй Сямёнавіч, настаўнік біялогіі, праводзіў вялікую доследную работу, даказаў магчымасць вырошчвання вінаграду ў нашых умовах. Жылі школай і дзецьмі Няронскі Вадзім Адамовіч (настаўнік працы і фізкультуры) і яго жонка Балвановіч Кацярына Лаўрэнцьеўна (настаўніца пачатковых класаў).
Напаўняльнасць класаў была вялікая, 35 - 40 чалавек, паралеляў не было, так як не хапала класных пакояў, а дзве змены цяжка было адкрыць, бо дзеці ў школу хадзілі з суседніх весак : Рабак, Мерашыно, Заграддзе, Кублішча, Ліпнікі, Таліца. Прыемна адзначыць добрасумленныя адносіны вучняў да вучобы. Была зацікаўленнасць, жаданне пазнаць новае.
Далейшае навучанне вучні працягвалі ва Ўрэцкай СШ №1 імя М.Горкага.
На фотаздымку настаўнікі: Жук Іван Васільевіч, Заслужаны настаўнік БССР, Шулякоўскі Данііл Якаўлевіч, Вейштарт Антаніна, Бахановіч А. М., Ярашэвіч А. С. і выпускнікі 1948 -49 н. г.
На фотаздымку сярод настаўнікаў другі справа -Новік Аляксей Андрэевіч, які працаваў дырэктарам школы з 1951 па 1963 год. Трэці справа -Ярашэвіч Андрэй Сямёнавіч.
На фотаздымку злева направа:
Шышко М.А., Салянская Я.Н., Лазук Н.Е., Няронскі В.А., Гурыновіч М.Ф.
Чым жыла школа ? Мастацкай самадзейнасцю. Працаваў хор - гонар школы. Кожнае свята ў школе, калгасе, чырвоныя даты не абыходзіліся без канцэрта. Хор вучняў, хор настаўнікаў, самадзейнасць у калгасе - жылі цікавым жыццем. Актыўнымі ўдзельнікамі хора былі: Жук Іван Васільевіч, Жаўрыд Ірына, Стасюк Рыгор, Васілевіч Уладзімір, Магілевец Вера , Жук Уладзімір Фёдаравіч, Салянскі Мікалай.
Сціпласцю і дысцыплінаванасцю ў хоры адрозніваўся Дробыш Станіслаў, які ў свой час стварыў вельмі цікавы фальклорны калектыў у Інстытуце культуры і са сваім калектывам пабываў у многіх гарадах былога Саюза, за мяжой і многіх кутках нашай Беларусі.
Нязменнымі тэхработнікамі былі Жук Вольга Сяменаўна, Жаўрыд Ганна Мікалаеўна.
Новы будынак школы прыняў вучняў 1 верасня 1974 года.
Новы будынак школы, зіма 1974 года.
- У 1975 годзе школа першай (разам з Вялікасліўскай ) у раёне перайшла на кабінетную сістэму навучання.