"Роднай мовы пералівы"
21 лютага ў нашай школе прайшлі мерапрыемствы ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы. Быў праведзены конкурс "Каліграфічнае спісванне тэкста"для вучняў 5-8 класаў, а вучні 9 -11 класаў напісалі кантрольную дыктоўку "Жыве ў вяках беларускае слова". Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гэтых мерапрыемствах, бо ў наш час вельмі рэдка можна пачуць чыстую беларускую мову, а ў дзень роднай мовы ўдвайне прыемней было слухаць яе гучанне. Вынікі спісвання і дыктоўкі будуць падведзены крыху пазней. Дзеці, чые работы прызнаюць лепшымі, атрымаюць заахвочванні.