Конкурс чытальнікаў "Поговори со мною, мама..."

06.03.2020

Для любога з нас маці -самы родны, самы дарагі чалавек на свеце, які даў нам самае каштоўнае -жыццё. Не выпадковы выраз: "Маці носіць дзіця дзевяць месяцаў пад сэрцам і ўсё жыццё ў сваім сэрцы". 

Паэты, кампазітары, мастакі ва ўсе вякі складаюць пра маці свае неўміручыя творы. І ніяк не могуць выказаць сваёй любові адзінай і любімай маме сваёй. Вучні нашай школы напярэдадні свята 8 сакавіка чыталі са сцэны вершы, прысвечаныя маме. Гучалі вершы ў выкананні Жука Аляксандра, 11 клас, Шубы Віталія, 10 клас, Гаргун Ксеніі, 8 клас, Варонінай Карыны і Макаранкі Варвары з 7 класа, Макаед Валерыі, 5 клас, Белан Яны і Тарасевіч Кацярыны, 4 клас, Куляўца Станіслава і Жук Марыі з 3 класа, Варонінай Яўгеніі, 2 клас. Дзеці чыталі вершы пранікнёна, эмацыянальна, выразна і з любоўю. 

Управление по образованию Миноблисполкома
Управление по образованию Слуцкого районного исполнительного комитета
 Слуцкий районный исполнительный комитет,