Беларуская мова перадаецца праз абдымкі. Людзі любяць абдымацца. Для шчасця дастаткова 8 абдымкаў у дзень, а сёння абдымкі прысвечаны беларускай мове. У фае першага паверха з раніцы стаялі адмысловыя "абдымальшчыкі", якія шчыра і шчодра перадаюць мову праз абдымкі.
Яшчэ было праведзена мерапрыемства "Стыль жыцця", на якім настаўнікі расказвалі пра сваё хобі на беларускай мове. Інтэрв'ю браў вучань 11 класа Жук Аляксандр.
У 9 класе была праведзена гульня "Пяць зорак" "Слова пра Беларусь", у якой вучні 9 класа ў гульнёвай форме пашырылі веды па гісторыі, літаратуры і культуры Беларусі. Перамагла каманда "Радзімічы".