Вучні, якія наведваюць гурток "Чароўныя алоўкі", вырабілі паштоўкі -віншаванні з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове. Затым прайшла гульня -квэст "Фальклор, фальклор -душа народа". Дзеці наведалі 6 гульнёвых станцый: пелі калыханкі, адгадвалі загадкі, наведалі бібліятэку ў пошуку прымавак і пагаворак. Гульня прайшла весела і займальна. Мерапрыемствы праводзіліся ў рамках Тыдня роднай мовы.
Квэст ”Фальклор, фальклор –душа народа”
23.09.2022