Алена Васілевіч і яе прастора дабрыні

09.12.2022

Да 100-годдзя з дня нараджэння нашай славутай зямлячкі, пісьменніцы , публіцыста, перакладчыка у Слуцкай раённай бібліятэцы адбылося святочнае мерапрыемства "Жыццё сцвярджальнае слова Алены Васілевіч". Вучні нашай школы з вялікім задавальненнем, увагай і цікавасцю сустрэліся з сынам Алены Сямёнаўны, Уладзімірам Аляксандравічам Васілевічам, пачулі, як складаўся лёс пісьменніцы, якія творы выйшлі з -пад яе пяра. Цікава было слухаць былога дырэктара Мялешкаўскай СШ Людмілу Мікалаеўну Бараноўскую, якая сябравала з Аленай Васілевіч. Сустрэча на мерапрыемстве запала ў душу дзецям. Школьная бібліятэка адкрыта для набыцця і вывучэння твораў вялікай пісьменніцы сучаснасці.

Управление по образованию Миноблисполкома
Управление по образованию Слуцкого районного исполнительного комитета
 Слуцкий районный исполнительный комитет,