Вечар -ушанаванне "Пісьменнік роднай зямлі", прысвечаны 112 -годдзю з дня нараджэння Васіля Віткі

16.05.2023

Вучні нашай школы прынялі ўдзел у святочным адкрыцці майскіх Віткоўскіх чытанняў "Віткава слова -слова Случчыны", прысвечаных 112 -годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Васіля Віткі, які праводзіўся ў Слуцкай раённай бібліятэцы. Запрошаным пачэсным госцем стаў славуты беларускі пісьменнік Уладзімір Ліпскі, які стаў пераемнікам Васіля Віткі, стаўшы пасля яго галоўным рэдактарам дзіцячага часопіса "Вясёлка". Вучні паслухалі вершы нашага вядомага земляка, успаміны аб ім Уладзіміра Ліпскага. Галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка" А.В. Радзікевіч пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення часопіса, яго рубрыкамі і праектамі, затым правяла віктарыну. У якасці падарунка найбольш актыўныя дзеці атрымалі новы нумар часопіса. Было шмат успамінаў пра Васіля Вітку, размоў, фотасесій. Вучням вельмі спадабалася сустрэча з Уладзімірам Сцяпанавічам, які, дарэчы, быў госцем і нашай школы у 2015 годзе.

  

Управление по образованию Миноблисполкома
Управление по образованию Слуцкого районного исполнительного комитета
 Слуцкий районный исполнительный комитет,