Дыспут "Шчаслівая сям'я -гэта..."

23.09.2023

Шчаслівая сям'я. Якая яна? Ці існуюць гатовыя рэцэпты? Здаецца, адказ на гэтае пытанне ўжо быў дадзены даўным-даўно вялікім класікам: "Усе шчаслівыя сем'і падобны адна на адну.."
Сакрэты шчаслівага сямейнага жыцця спрабавалі знайсці падчас аднайменнага дыспуту, які адбыўся 23 верасня, вучні 5-8 класаў. І нічога, што рабяты яшчэ не вельмі дарослыя. Кожнаму ўдзельніку была дадзена магчымасць выказаць сваё меркаванне.
Дык якая ж яна, тая самая формула шчаслівай сям'і? У нас атрымалася такая: узаемаразуменне, узаемапавага, узаемадапамога...

Управление по образованию Миноблисполкома
Управление по образованию Слуцкого районного исполнительного комитета
 Слуцкий районный исполнительный комитет,