Ролевая гульня " Планаванне сямейнага бюджэту"

28.10.2023

"Няважна, колькі чалавек атрымлівае. Важна, якую суму ён гатовы патраціць," - лічаць прадаўцы магазінаў катэгорыі люкс. У адносінах да сямейнага бюджэту гэтыя словы можна перафразіраваць: няважна, колькі вы атрымліваеце, важна, колькі застаецца за дзень да зарплаты. Калі не застаецца нічога - значыць, у вас праблемы з планаваннем сямейнага бюджэту.
28 кастрычніка вучні 7-11 класаў атрымалі магчымасць адчуць сябе ў ролі ўдзельнікаў эканамічнага жыцця сям'і, паспрабаваць свае сілы ў складанні балансу даходаў і расходаў, параўнаць паказчыкі расходаў, зрабіць выснову пра дабрабыт сям'і і прапанаваць свой шлях эканоміі грашовых сродкаў . Хочацца спадзявацца, што гульня была карыснай для яе ўдзельнікаў

Управление по образованию Миноблисполкома
Управление по образованию Слуцкого районного исполнительного комитета
 Слуцкий районный исполнительный комитет,