Дзень беларускай мовы

15.01.2024

15 студзеня ў нашай школе ў рамках прадметнага тыдня быў дзень беларускай мовы. Вучні сярэдніх класаў прынялі ўдзел у акцыі па папулярызацыі чытання беларускіх твораў "Чытанне ўсляпую". Вучні выбіралі лепшыя,на іх думку,творы беларускіх аўтараў, якія яны чыталі ў гэтым годзе, падбіралі цытаты, што прымушаюць падумаць ці вынесці жыццёвы ўрок, агучвалі іх іншым вучням,а тыя называлі аўтара і твор. Аказалася, што чытаць можна цікава, творча і з карысцю для душы.
А колькі досціпу, жартаў было падчас гульні "Гавары са мной па-беларуску", у якой прынялі ўдзел вучні старэйшых класаў. Яны ў алфавітным парадку прапаноўвалі іншым свае самыя любімыя беларускія словы, гулялі ў рыфму, дапаўнялі прыказкі, вызначалі значэнне фразеалагізмаў, замянялі іншамоўныя словы беларускімі адпаведнікамі... Гульня дапамагла яшчэ раз адчуць смак роднай мовы.
Шчаслівыя вочы дзяцей - сведчанне іх неабыякавасці і недарэмнасці настаўніцкай працы.

Управление по образованию Миноблисполкома
Управление по образованию Слуцкого районного исполнительного комитета
 Слуцкий районный исполнительный комитет,