"Мой ребёнок -подросток"

Для родителей учеников 5 -9 классов

 

Назва раздзела, тэмы заняткаў, пералік вывучаемых пытанняў

Тэрміны правядзення

Форма

правядзення

Адказныя

1

5  клас 

1.1

Тэма 1. Адаптацыя дзіцяці ў новым калектыве.

Фарміраванне новага вучэбнага калектыву 5 класа. Адаптацыя дзіцяці ў новым асяроддзі. Цяжкасці адаптацыі пяцікласнікаў да школы

Верасень

Семінар-практыкум/вебінар

Класны кіраўнік, педагог-псіхолаг, медыцынскі работнік

1.2

Тэма 2. Дзіця сярод аднагодкаў.

Дзіцячы калектыў і яго значэнне ў развіцці асобы школьніка. Патрэбнасць дзіцяці ў прызнанні і самарэалізацыі. Праблемы лідэрства. Развіццё здольнасці да супрацоўніцтва як перадумова паспяховасці ў жыцці. Як дапамагчы дзіцяці ў наладжванні адносін з аднагодкамі

Лістапад

Круглы стол/ гутарка/ семінар-практыкум

Класны кіраўнік, педагог-псіхолаг, педагог сацыяльны

1.3

Тэма 3. Ваша дзіця вырасла.

Асаблівасці малодшага падлеткавага ўзросту. Фізічнае, псіхічнае і сацыяльнае развіццё малодшых падлеткаў. Зносіны падлеткаў з аднагодкамі і дарослымі. Цяжкасці і рызыкі малодшага падлеткавага ўзросту

Люты

Лекцыя/ гутарка/ вебінар

Педагог-псіхолаг, педагог сацыяльны, медыцынскі работнік

1.4

Тэма 4. Меры пакарання і заахвочвання ў сучаснай сямі.

Пытанні дысцыпліны ў сям’і з малодшымі падлеткамі. Чаму не працуюць звыклыя метады выхавання. Як стаць падлетку сябрам без страты бацькоўскага аўтарытэту

Май

Круглы стол/ дыскусія/ форум/ вебінар

Класны кіраўнік, педагог сацыяльны

2

6 клас

2.1

Тэма 1. Сямя як персанальнае мікраасяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці. Маральныя і культурныя каштоўнасці сямі.

Дзіця і задавальненне яго патрэб ў сям’і. Псіхолага-педагагічныя фактары развіцця і выхавання дзіцяці ў сям’і. Тыпы сямейнага выхавання і іх характарыстыка. Гарманічнае сямейнае выхаванне, яго асноўныя характарыстыкі.

Праблемы маральнага выхавання дзяцей у сям’і. Маральныя традыцыі і звычаі. Каштоўнасці сям’і як аснова выхавання дзіцяці

Верасень

 

Лекцыя/ гутарка/ вебінар

Педагог-псіхолаг, педагог сацыяльны, класны кіраўнік

2.2

Тэма 2. Прафілактыка праблемных паводзін падлеткаў.

Адхіленні ў паводзінах падлеткаў. Формы адыктыўных (залежных) паводзін падлеткаў (курэнне, алкагалізм, наркаманія і інш.). Прычыны залежных паводзін. Прафілактыка залежнасцей у падлеткавым асяроддзі. Роля бацькоў у папярэджанні адхіленняў у паводзінах падлеткаў

Снежань

Семінар-практыкум/ вебинар/ псіхалагічны трэнінг

Педагог-псіхолаг, класны кіраўнік

2.3

Тэма 3. Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт.

Віртуальная рэальнасць: магчымасці і небяспекі. Асноўныя правілы медыябяспекі для бацькоў і падлеткаў. Прафілактыка інтэрнэт-рызык. Як зберагчы дзіця ад небяспекі ў сацыяльных сетках

Сакавік

Круглы стол/ дыскусія/ форум/ семінар-практыкум/майстар-клас

Педагог-псіхолаг, класны кіраўнік

2.4

Тэма 4. Арганізацыя летняга адпачынку падлеткаў.

Правілы бяспечных паводзін летам. Небяспекі вольнага правядзення часу падлеткаў. Аказанне першай медыцынскай дапамогі. Рэкамендацыі бацькам па забеспячэнні бяспекі дзяцей у летні перыяд

Май

Канферэнцыя/ семінар-практыкум/вебінар

Педагог сацыяльны, медыцынскі работнік

3

7 клас

3.1

Тэма 1. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці сямікласнікаў.

Узроставыя асаблівасці 13—14-гадовых падлеткаў. Спецыфіка развіцця увагі, памяці, мыслення. Палавое сталенне. Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе

Верасень

Лекцыя/ гутарка/ вебинар

Педагог-псіхолаг, медыцынскі работнік

3.2

Тэма 2. Прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў.

Супрацьпраўныя паводзіны непаўналетніх. Фактары і прычыны правапарушэнняў. Падлеткі «групы рызыкі»

Лістапад

Круглы стол/ гутарка/ вебінар

Педагог сацыяльны, інспектар па справах непаўналетніх

3.3

Тэма 3. Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту.

Жыццё сям’і з дзіцем-падлеткам: барацьба прынцыпаў або пошукі кампрамісаў. Псіхалагічны клімат у сям’і.

Бацькоўскі аўтарытэт: як яго набыць і як не страціць. Правілы ўзаемадзеяння з падлеткам

Люты

Канферэнцыя/ дыскусія/форум/ семінар-практыкум/ псіхалагічны трэнінг

Педагог сацыяльны, педагог-псіхолаг

3.4

Тэма 4. Як павысіць вучэбную матывацыю падлеткаў.

Стаўленне падлеткаў да навучання. Страта цікавасці да вучобы ў падлеткаў — што рабіць і як пазбегнуць. Прычыны зніжэння вучэбнай матывацыі ў падлеткавым узросце. Як зацікавіць падлетка навучаннем? Матывацыя на поспех

Красавік

Гутарка/ семінар-практыкум/псіхалагічны трэнінг

Класны кіраўнік, педагог-псіхолаг

4

8 клас

4.1

Тэма 1. Жыццёвыя мэты падлеткаў.

Мэты падлеткавага перыяду. Пастаноўка мэт і іх дасягненне.

Паспяховасць у школе як адзін з фактараў паспяховага дасягнення мэт

Кастрычнік

Лекцыя/ гутарка/ вебінар

Педагог-псіхолаг, педагог сацыяльны

4.2

Тэма 2. Як зберагчы падлетка ад гвалту.

Гвалт і бяспека нашых дзяцей. Віды гвалту. Аналіз праблемных сітуацый. Прафілактыка асноўных рызык. Асаблівасці віктымных паводзін (паводзін «ахвяры»)

Снежань

Канферэнцыя/ форум/семінар-практыкум/ псіхалагічны трэнінг

Педагог-псіхолаг, педагог сацыяльны, інспектар па справах непаўналетніх

4.3

Тэма 3. Асцярожна: суіцыд.

Суіцыд сярод непаўналетніх. Віды і прычыны. Матывы суіцыдальных паводзін у падлеткаў. Індыкатары суіцыдальнай рызыкі.

Прафілактыка суіцыдальных паводзін

Сакавік

Гутарка/ семінар-практыкум/вебінар

Педагог-псіхолаг, педагог сацыяльны

4.4

Тэма 4. Культура паводзін у канфліктных сітуацыях.

Паняцце «канфлікт». Шлюбныя сваркі і канфлікты. Развод як псіхатраўміруючы фактар. Наступствы разводу для мужа і жонкі і дзяцей.

Сямейныя канфлікты ў дыядзе «Бацькі-дзеці», прычыны іх узнікнення. Стратэгіі паводзін у канфлікце, спосабы пераадолення і прафілактыка дзіцяча-бацькоўскіх канфліктаў.

Школьныя канфлікты. Культура паводзін дарослых і дзяцей пры ўзнікненні школьных канфліктаў

Май

Круглы стол/ канферэнцыя/ семінар-практыкум/ псіхалагічны трэнінг

Педагог-псіхолаг, сацыяльны педагог, класны кіраўнік

5

9 клас

5.1

Тэма 1. Партрэт сучаснага падлетка.

Індывідуальныя асаблівасці падлетка і характэрныя ўзроставыя рысы. Ключавыя перажыванні ўзросту. Асобасныя асаблівасці і асаблівасці зносін. Магчымыя праблемы, знешнія і ўнутраныя канфлікты, стаўленне да вучобы

Верасень

Лекцыя/ канферэнцыя/ вебінар

Педагог-псіхолаг, класны кіраўнік, медыцынскі работнік

5.2

Тэма 2. Агрэсія, яе прычыны і наступствы.

Формы агрэсіўных паводзін падлеткаў. Прычыны агрэсіўнасці і яе ўплыў на ўзаемадзеянне падлетка з людзьмі, якія яго акружаюць.

Магчымыя спосабы пераадолення агрэсіўнасці ў паводзінах падлетка. Рэкамендацыі для бацькоў па прафілактыцы і карэкцыі агрэсіўных паводзін падлетка

Лістапад

Гутарка/ семінар-практыкум/вебінар

Педагог-псіхолаг, педагог сацыяльны

5.3

Тэма 3. Фарміраванне здаровага ладу жыцця: шкодныя звычкі і як ім супрацьстаяць.

Падлеткавы ўзрост як фактар рызыкі для ўзнікнення шкодных звычак і залежнасцей. Фарміраванне ў падлеткаў патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця, адказнасці за сваё здароўе. Прафілактыка шкодных звычак

Люты

Лекцыя/ гутарка/ семінар-практыкум

Педагог-псіхолаг, класны кіраўнік, педагог сацыяльны

5.4

Тэма 4. Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію?

Прафесійныя намеры і магчымасці навучэнцаў. Уплыў сям’і на выбар прафесіі падлеткам. Як бацькі могуць падтрымаць дзіця пры выбары прафесіі? Знаёмства бацькоў навучэнцаў з вынікамі дыягностыкі схільнасцей, здольнасцей і прафесійных інтарэсаў падлеткаў

Красавік

Канферэнцыя/ форум/ семінар-практыкум/вебінар

Педагог-псіхолаг, сацыяльны педагог, класны кіраўнік

Управление по образованию Миноблисполкома
Управление по образованию Слуцкого районного исполнительного комитета
 Слуцкий районный исполнительный комитет,