Рэкамендацыі па выбару тэмы па самаадукацыі

Падчас актывізацыі дзейнасці педагогаў па самаадукацыі важна рэалізацыя дыферэнцыраванага падыходу ў вызначэнні асноўных кірункаў прафесійнага развіцця. Бесперапыннаму павышэнню прафесійнага майстэрства педагогаў спрыяе правільна арганізаваная работа па самаадукацыі.

Мэты самаадукацыі:

         - павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці;

         - пашырэнне педагагічных і псіхалагічных ведаў;

         -  паглыбленне ведаў па методыцы вучэбных прадметаў;

         - авалодванне дасягненнямі педагагічнай навукі, перадавой педагагічнай

            практыкі.

Для маладых спецыялістаў:

  • адаптацыя педагагічнай дзейнасці;
  • усведамленне мэт і каштоўнасцей асобасна-арыентаванай мадэлі выхавання;
  • навучанне і развіццё, фарміраванне асноў педагагічнага майстэрства.

Для настаўнікаў, якія працуюць больш за 5 гадоў:

  • засваенне тэхналагічнага цыклу прафесійнай дзейнасці;
  • авалодванне спосабамі праектавання адукацыйнага працэсу з мэтай павышэння яго эфектыўнасці;
  • фарміраванне ўменняў аналізаваць навукова-метадычную літаратуру;
  • выкарыстанне атрыманых ведаў на практыцы, актывізацыя творчых здольнасцей.

Для вопытных, творчых настаўнікаў:

  • актуалізацыя здольнасцей да перапраектавання асабістай дзейнасці ў кантэксце тэндэнцый развіцця псіхолага-педагагічнай навукі;
  • праяўленне творчага патэнцыялу педагога;
  • развіццё навукова-даследчай дзейнасці.

Патрабаванні, якія неабходна ўлічваць пры выбары тэмы па самаадукацыі:

  • актуальнасць;
  • улік дасягнутага ўзроўня дзейнасці, інтарэсаў і патрабаванняў педагогаў;
  • цесная сувязь з пэўнымі навукова-педагагічнымі даследаваннямі і рэкамендацыямі, з педагагічным вопытам іншых устаноў.      

Функцыі самаадукацыі:

  • кампенсаванне недахопаў атрыманай адукацыі;
  • пастаянная адаптацыя ў прафесійнай дзейнасці, якая змяняецца, да яе тэхналогій;
  • бесперапыннае развіццё творчага патэнцыялу асобы.
Управление по образованию Миноблисполкома
Управление по образованию Слуцкого районного исполнительного комитета
 Слуцкий районный исполнительный комитет,