Конкурс на лепшага знаўцу роднай мовы

29.02.2020

Родная мова дапамагае глыбока зразумець сваю Айчыну. Яе словы як зярняткі для мукі, як зоркі для неба, як нектар для кветак. Слова беларускае жывое, гаваркое, музычнае, напеўнае, непаўторнае. Мы ўсе павінны берагчы гэты духоўны скарб, дасканала вывучаць яго. Гэтаму спрыяў і конкурс на лепшага знаўцу роднай мовы, які быў праведзены сягодня настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Дзенісенка Л.М. з вучнямі сярэдніх класаў. Падчас конкурсу вучні паказалі свае здольнасці ў веданні роднай мовы, у выкананні розных заданняў, звязаных з беларускай мовай і літаратурай, са спадчынай роднага краю. За кожны правільны адказ вучні атрымлівалі жэтоны. Пераможцай аказалася Вароніна Карына, вучаніца 7 класа. Яна набрала найбольшую колькасць жэтонаў. Віншуем яе!

Управление по образованию Миноблисполкома
Управление по образованию Слуцкого районного исполнительного комитета
 Слуцкий районный исполнительный комитет,